- нявыкрутка
- нявыкрутка, -і
ж.
разм.
Тяжёлое, безвыходное положение.З Цімошкам мы самі справімся. Прывядзём міліцыянера. Знойдзем яго за самым сінім дымком, і будзе Цімошку нявыкрутка. Броўка. Але была нявыкрутка: у Анісіма раслі яшчэ тры браты, а зямлі ў бацькі - добрым лапцем наступіць. Сабаленка. Калі ж нявыкрутка, і ледзьве трон не падаў, - спраўлялі тут жа ладзьбавання пір, жанілі тут жа родных мілых чадаў і, як пасаг, давалі ў роднасць мір. Бачыла.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.